14:13 Міліцыянт застрэліў жыхара Брэшчыны, калі той краў камбікорм

Міліцыянт падазраецца ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, што пацягнула смерць жыхара Пружанскага раёна. Пракуратурай 15 сакавіка ў дачыненні да гэтага супрацоўніка міліцыі распачата крымінальная справа. Як паведаміў пракурор Аляксандр Петрасюк, увечары 14 сакавіка ў вёсцы Галоўчыцы Пружанскага раёна пры затрыманні асобаў, якія кралі камбікорм з мясцовай фермы і аказалі супраціўленне, міліцыянт выстраліў з пісталета.

У выніку быў забіты 55-гадовы работнік прадпрыемства "Пружанскія электрасеткі", які памёр на месцы. Падазроны ва ўчыненні злачынства затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Пракуратурай высвятляюцца ўсе абставіны гэтага здарэння.