14:19 10 млн дрэў плануецца высадзіць падчас добраахвотнай акцыі ў красавіку

Каля 10 млн дрэў лясных парод плануецца высадзіць падчас агульнарэспубліканскай добраахвотнай акцыі.
Пра гэта паведамілі ў прэс-службе міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі. Акцыя "Дзень леса-2007" пройдзе 14 красавіка.

Асноўнай задачай акцыі з'яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да рашэння задач узнаўлення лясных багаццяў краіны, беражліваму стаўленню да леса як нацыянальнага багацця.

Прыняць удзел у пасадках леса запрашаюцца ўсе жадаючыя. Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечаць дастаўку добраахвотнікаў, выдачу саджанцаў і прылад працы.


Акрамя таго, для ўдзельнікаў акцыі запланаваныя выступы мастацкай самадзейнасці лясгасаў, экскурсіі на паляўнічыя базы, дэманстрацыя працы айчыннай лясной тэхнікі, кірмашы і розныя конкурсы.


Паведамляе “Інтэрфакс”