14:26 На адным з прадпрыемстваў Міншчыны ў столі знайшлі валюту

Дзесяткі тысяч долараў знайшлі супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю
ў столі офіса прадпрыемства ў вёсцы Табары Мінскага раёна.  Яны праводзілі праверку памяшканняў аднаго з буйнейшых імпарцёраў пладова-агародніннай прадукцыі ў Беларусь. Аператыўнікі атрымалі ананімку, паводле якой прадпрыемства ўтойвае выручку і не адлюстроўвае яе па бухгалтарскім уліку.

У выяўленых схованках знаходзіліся чарнавыя бухгалтарскія запісы, іншыя дакументы, а таксама грошы — 43 мільёны рублёў, 35 тысяч долараў і 1 тысяча еўра, інфармуе газета «Звязда».