14:52 Супрацоўніку лясгасу ў Ганцавічах вярнулі адрэзаныя пальцы
Чатыры пальцы рукі, якія адрэзала на пілараме 38-гадоваму супрацоўніку лясгасу з Ганцавічаў, удалося вярнуць на месца.
Бяда здарылася напрыканцы дня, калі рабочы распілоўваў драўніну. На лясгаснай машыне пацярпелага даставілі ў Мінск, дзе ў клініцы мікрахірургіі ўрачы прышылі пальцы.
Медыкі лічаць, што яны прыжывуцца і рука будзе функцыянаваць нармальна, як і раней. Па словах супрацоўніка Баранавіцкай дзяржаўнай інспекцыі працы Генадзя Ніканюка, рабочы атрымаў траўму па прычыне парушэння правілаў бяспекі. Бальнічны ліст рабочаму аплачваюць, на працы ён быў цвярозым.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы