1,5-гадовая дзяўчынка выжыла пасля падзення з шостага паверха

Як паведамляюць “Магілёўскія ведамасці”, маці дзяўчынкі адчыніла акно, каб праветрыць кухню і выйшла на хвілінку.
 

У гэты час момант дзіця залезла на падваконнік, штурхнула маскітную сетку і звалілася ўніз. Выратавала дзяўчынку тое, што яна ляцела на маскітнай сетцы, як на "дыване-самалёце". Яна атрымала траўмы і была шпіталізаваная.
 

Фота — sb.by