15-метровы плакат з камандай Яраслава Раманчука не змясціўся ў зале (фота)
Сваю выбарную праграму прэзентаваў у суботу ў Брэсце кандыдат на прэзідэнта краіны ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук. На сустрэчы было каля ста чалавек. У асноўным гэта былі дробныя і
сярэднія прадпрымальнікі, удзельнікі партыйных кааліцый з АГП і
журналісты.
Раманчук заявіў, што не баіцца “эскадронаў смерці”, бо ніколі не быў у сістэме ўлады, лічыць, што гей-парады могуць прынесці ў казну прыбытак, у выпадку перамогі зробіць лідэра сваёй партыі прэм’ер-міністрам.
“Мільён новых рабочых месцаў для Беларусі” — гэта акцэнт у працы каманды Раманчука, у якую на становішчы “правай рукі“ (выраз Раманчука — Еўрарадыё) уваходзіць і кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька.
Намеснік старшыні АГП Раманчук слухае, як старшыня партыі Лябедзька тлумачыць: “Я не пайшоў на выбары, бо кандыдатаў распладзілася як трусоў”.
Спадар Раманчук не скідвае з разліку рэпрэсіі, “бо прыкладам служыць разгон кампаніі “Гавары праўду” Някляева”.
Пазітыўна ўспрыняла аўдыторыя абяцанне вызваліць з турмы праз амністыю ў выпадку абрання ўсе 7 тысяч прадпрымальнікаў, якія сядзяць “з-за штучна створаных уладамі сітуацый”.
Да ініцыятыўнай групы па збору подпісаў за Яраслава Раманчука, паводле інфармацыі арганізатараў сустрэчы, дадалося 15 чалавек.
Каманда Яраслава Раманчука памясцілася на 15-метровы плакат, але плакат не ўлез у залу.