15.05 Нацыянальная камісія па правах дзіцяці адчыняе прыёмны пакой у Мінску

Рэспубліканская прыёмная Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці пачне сваю працу ў Мінску 15 траўня, ў Міжнародны дзень сям'і. Пра гэта са спасылкай на міністра адукацыі Аляксандра Радзькова піша “Беларускае тэлеграфнае агенцтва”.

Прыёмная будзе размяшчацца ў кабінеце № 1 Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, што па вуліцы Кірава, 14.


Міністр адзначыў, што чальцы камісіі будуць праводзіць тэматычны прыём грамадзян адзін раз на месяц. У размовах з імі могуць быць закранутыя пытанні забеспячэння правоў юных грамадзян у сістэме адукацыі ці аховы здароўя. Для вырашэння экстраных пытанняў у прыёмнай будзе працаваць дзяжурны.


Па кансультацыі адмыслоўцаў змогуць звяртацца не толькі дарослыя, але і дзеці любога ўзросту.