15:45 Савет Рэспублікі ўхваліў забарону на рэкламу піва і цыгарэт
20 красавіка Савет Рэспублікі аднагалосна ўхваліў праект закона "Аб рэкламе". Як зазначыў старшыня пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Анатоль Малафееў, праект закона прадугледжвае, што рэклама не павінна перавышаць 20% аб'ёму вяшчання для радыё- і тэлепраграм на працягу сутак. Пры гэтым з 18.00 да 22.00 рэклама не павінна перавышаць 30% аб'ёму
вяшчання на працягу кожнай гадзіны. Калі цяпер у прайм-тайм ідзе да 40
хвілін рэкламы, то новым законам яна будзе абмежаваная 18 хвілінамі
эфірнага часу.
Таксама з 1 студзеня 2008 года законапраект уводзіць поўную забарону на рэкламу тытунёвых вырабаў. Законапраект таксама абмяжоўвае рэкламу піва і слабаалкагольных напояў. Устанаўліваецца поўная забарона на вонкавую рэкламу піва, а таксама правядзенне любых рэкламных акцый, скіраваных на стымуляванне рэалізацыі дадзенага напою.
Разам з тым, законапраектам прадугледжваецца, што пры трансляцыі рэкламы ўзровень яе гуку, а таксама ўзровень паведамлення аб наступнай трансляцыі рэкламы не могуць перавышаць сярэдні ўзровень гуку перапыняемай рэкламай транслюемай праграмы.