16:16 З пачатку года ў Мінску канфіскавана больш за 43 тоны спірту
З пачатку года супрацоўнікамі мінскай міліцыі ў межах барацьбы з незаконным распаўсюджваннем алкагольных напояў на тэрыторыі сталіцы канфіскавана больш за 43 тоны спірту і вадкасці з утрыманнем спірту, знішчана больш за дзве тоны самагону і самагоннай брагі, выяўлена і ліквідавана 14 самагонных апаратаў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за 400 чалавек. Такую інфармацыю абнародавала Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.
У сталічным міліцэйскім ведамстве зазначылі, што, паводле звестак Мінстата, у 2007 годзе толькі ў Мінску ад выпадковага атручэння алкагольнымі напоямі і іншымі вадкасцямі з утрыманнем спірту загінула 100 чалавек.
У ГУУС таксама паведамілі, што з пачатку года на тэлефон гарачай лініі палка патрульна-паставой службы міліцыі паступіла больш за 110 паведамленняў аб фактах незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі, больш за 90 з якіх пацвердзіліся.
Падчас праверкі інфармацыі ў сталіцы было выяўлена 240 месцаў, дзе ажыццяўляўся незаконны гандаль спіртнымі напоямі і вырабляўся самагон.