16:27 1,5 кілаграмы ювелірных вырабаў канфіскаваныя ў брэсцкай гандляркі

Больш за 1,5 кілаграмы вырабаў са срэбра канфіскавалі супрацоўнікі праваахоўных органаў у жыхаркі Брэста, паведамляе “БелТА”. Факт рэалізацыі срэбных ювелірных вырабаў без адпаведнай ліцэнзіі быў выяўлены на брэсцкім кірмашы "Юбілейны".

На прадавачку складзены адміністрацыйны пратакол. Пытанне аб перадачы канфіската ў прыбытак дзяржавы вырашаецца.

Па папярэдняй ацэнцы вартасць тавара складае каля 13,5 мільёнаў рублёў.