16:35 Кіраўнікі шэрагу еўрапейскіх краінаў абмяркуюць сітуацыю ва Украіне

У сераду ў Рызе адбудзецца нефармальная сустрэча прэзыдэнтаў Аўстрыі, Латвіі, Нямеччыны, Партугаліі, Польшчы, Венгрыі і Італіі. Кіраўнікі шэрагу еўрапейскіх краінаў абмяркуюць новую дамову аб ўзаемапаразуменні і супрацоўніцтве Расія-ЕС, будучыню Канстытуцыйнага трактату Еўрасаюзу і сітуацыю ва Украіне.