16:37 У Беларусі змяняюцца правілы палявання і рыбалкі

Новы праект распрацоўвае Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету.  Найбольш значныя змены ўжо абмяркоўваюцца паляўнічымі. Напрыклад, колькасць дзён палявання ў тыдзні будзе павялічаная з трох да чатырох — субота нядзеля панядзелак і аўторак.

Зімні паляўнічы сезон будзе падоўжаны да канца студзеня. Спрэчная змена ў праекце — права паляўнічых правяраць адзін у аднаго дакументы на зброю і пуцёўкі.

Спецыялісты перакананыя, што ў такім разе браканьераў стане менш. Аднак новы праект не прадугледжвае для паляўнічага права затрымаць браканьера.