16:40 Беларусь хоча наладзіць вытворчасць гарэлкі ў Кыргызстане

Беларусь прапануе Ошскай вобласці Кыргызстана арганізаваць сумесную вытворчасць гарэлкі, настоек і бальзаму.

На тэрыторыі вобласці таксама плануецца стварэнне сумесных вытворчасцяў па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, зборачных вытворчасцяў беларускай сельгастэхнікі і арганізацыя яе сервіснага абслугоўвання.

Кыргызскія бізнесмены маюць намер наладзіць пастаўку ў Беларусь ранняй веснавой гародніны, садавіны, хлопка і тытуню.

Акрамя таго, Беларусь плануе адкрыць у сябе сумеснае прадпрыемства па вытворчасці кісламалочнага напоя тан.