18:21 Выдаткі на сёлетнюю пасяўную павялічваюцца ў паўтара раза
Выдаткі на сёлетнюю пасяўную павялічваюцца ў паўтара раза і складуць каля 1 трыльёна 700 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі. Па яго словах, гэта звязана з падаражаннем мінеральных угнаенняў, сродкаў хімабароны, дызельнага паліва. У прыватнасці, на закупку мінеральных угнаенняў сёлета дадаткова спатрэбіцца 61 мільярд, а на закупку паліва - 200 мільярдаў.
Усяго на правядзенне веснавых палявых работ у Беларусі планавалася выдаткаваць 1 трыльён 32 мільярды. Гэта ў асноўным сродкі рэспубліканскага і абласных бюджэтаў, рэспубліканскага фонду падтрымкі сельгасвытворцаў і крэдыты банкаў. Цяпер, як паказваюць разлікі, неабходна дадаткова знайсці 600 мільярдаў.
Гэтыя сродкі будуць прыцягвацца ў асноўным з пазабюджэтных крыніц фінансавання. Акрамя таго, будуць задзейнічаныя замежныя крэдыты, у прыватнасці, на закупку новай тэхнікі, паведамляе БЕЛТА.