18:33 У Магілёве адкрыўся міжнародны моладзевы тэатральны форум
У Магілёўскім абласным драматычным тэатры ў сераду адкрыўся Другі
міжнародны моладзевы тэатральны форум "М.@RT Кантакт". Пра гэта
паведамілі ў адміністрацыі тэатра. У тэатральным форуме, які пройдзе на працягу сямі дзён, прымуць удзел 12 творчых калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Нямеччыны, усяго каля 300 артыстаў. На сцэне магілёўскага тэатра на працягу тыдня будзе прадстаўлена 12 спектакляў.
Адкрыў форум адзін з самых яскравых праектаў у тэатральным жыцці Беларусі мінулага года — містэрыя ў двух дзеях "Сымон-музыка" Якуба Коласа тэатра імя Янкі Купалы.
У рамках тэатральнага форуму адбудзецца адмысловая праграма майстэрні маладой рэжысуры, пройдуць майстар-класы педагогаў з Масквы, Санкт-Пецярбурга і Нямеччыны.
Упершыню на тэатральным форуме плануецца правесці семінар "Асноўныя тэндэнцыі развіцця сучаснай беларускай драматургіі", паведамляе “Інтэрфакс”.