18:35 Б.Гарэцкі абвінавачаны ў дзейнасці ад імя незарэгістраванай арганізацы

Моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі прызнаны падазроным па крымінальнай справе, распачатай за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Паводле словаў Гарэцкага, сёння ён быў выкліканы на допыт у пракуратуру Мінску ў якасці сведкі, дзе яму паведамілі, што яго статус зменены, ён прызнаны падазроным.

Гарэцкі не выключае, што гэта зроблена для таго, каб адхіліць актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху ад удзелу ў акцыях пратэсту, запланаваных на канец сакавіка гэтага году.

Нагадаем, учора ўвечары ў кватэры яго бацькоў і ў кватэры, дзе ён жыве, прайшлі ператрусы. Супрацоўнікі спецслужбаў узламалі замок у кватэры Гарэцкага і правялі ператрус у адсутнасць гаспадароў. У выніку быў канфіскаваны сістэмны блок камп'ютара.