20-гадовы жыхар Пінска з бензапілой напаў на вёску Завідчыцы
Дзіўным чынам правёў вольны вечар адзін з жыхароў Пінску. Ён ўзяў бензапілу і прагуляўся па вёсцы Завідчыцы, што пад Пінскам.
Падчас вячэрняга праменаду маладзён ушчэнт распілаваў лаву на аўтобусным прыпынку. Потым ўзяўся за пластыкавыя слупкі, якія агароджваюць дарогу. Ранкам, калі да хлопца завіталі міліцыянты, ён патлумачыў, што яму тэрмінова патрэбны былі дровы.