20 жыхароў Рагачоўскага раёна атрымалі сярозны менінгіт праз кавуны
У Рагачоўскую раённую лякарню дастаўленыя 20 жыхароў з розных населеных пунктаў рэгіёна з дыягназам "сярозны менінгіт". Самаму маленькаму пацыенту ўсяго 3 гады. Гаворка ідзе не пра лакальны выбух хваробы, а пра кропкавыя выпадкі захворвання. Людзі былі дастаўленыя ў лякарню з 8 вёсак і раённага цэнтра. Сярод магчымых прычын інфікавання – ужыванне ў ежу непамытых кавуноў. Гэтая версія з'явілася пасля апытання пацыентаў. Практычна ўсе яны напярэдадні шпіталізавання елі бахчавыя.
У Рагачоўскім раёне праведзенае гіперхлараванне вадаправоднай вады. У дзіцячыя ўстановы дастаўленая бутыляваная пітная вада, разгорнутая інфармацыйная кампанія, што прапагандуе элементарныя правілы гігіены. Адначасова санітарная служба правярае якасць кавуноў, якія апошнімі днямі прадавалася на рынках раённага цэнтра.
Зараз стан здароўя шпіталізаваных людзей не выклікае боязі. Усе яны пасля 10-дзённага курсу лячэння будуць выпісаныя дахаты.
"БелТА"