20:43 У Кобрынскім раёне канфіскавалі кантрабандную гарэлку на 40 млн. рублёў
Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама, увечары 27 сакавіка супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кобрынскага РАУС сумесна з міжраённым аддзелам упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў камітэта дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці ў лясным масіве паблізу вёскі Ляхчыцы затрымалі беспрацоўнага 22-гадовага жыхара Кобрына. У аўтамабілі ён перавозіў амаль 650 бутэлек гарэлкі ёмістасцю 0,7 літра кожная вытворчасці Украіны без акцызных марак Беларусі. Алкагольная прадукцыя, кошт якой 20 млн. рублёў, канфіскавана і памешчана на адказнае захоўванне ў ААТ "Універмаг "Кобрын".
У гэты ж вечар у доме 46-гадовага жыхара вёскі Верхалессе супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі 387 бутэлек гарэлкі "Няміраў" ёмістасцю 0,7 літра і 556 бутэлек гарэлкі "Пшанічная" ёмістасцю 0,5 літра без акцызных марак Беларусі. Кантрабандны тавар на 20,5 млн. рублёў таксама канфіскаваны і змешчаны на адказнае захоўванне. У дачыненні да грамадзян складзены адміністрацыйныя пратаколы. Праводзіцца праверка.
На думку аператыўнікаў, гэтыя алкагольныя вырабы былі нелегальна ўвезены на тэрыторыю Беларусі з Украіны і прызначаліся для рэалізацыі ў Брэсцкай вобласці.