21 лютага будзе абвешчаны прысуд па справе "Знамя юности" супраць Ляўчука

Нагадаем, паседжанне па пазове газеты "Знамя юности" да свайго былога карэспандэнта Алеся Леўчука адбылося 17 лютага ў судзе Маскоўскага раёна Брэста . Вынясенне прысуду перанесена на панядзелак.

Рэдакцыя патрабуе ад Леўчука публічных выбачэнняў на старонках газеты за шкоду дзелавой рэпутацыі. Алесь сваёй віны не прызнае. "Шкодай" "Знамя юности" палічыла выказванні Ляўчука ў блогу і на Радыё "Свабода" наконт таго, што яго вымушалі пісаць станоўчыя матэрыялы пра прэзідэнцкія выбары і адмоўныя — пра ўдзельнікаў мітынга 19 снежня.