215 год таму ў Гродне прайшоў “нямы сойм”, Расія акупавала частку Беларусі

215 год таму ў Гродне прайшоў так званы “нямы сойм”. 17 чэрвеня 1793 года, згодна падпісанай раней Пецярбургскай канвенцыі, на ім разглядалася пытанне аб другім падзеле Рэчы Паспалітай. У Новы замак, дзе праходзіла паседжанне сойму, былі ўведзеныя расійскія войскі. Дэпутатам і каралю было паведамлена, што іх не выпусцяць з залы да таго часу, пакуль яны не пачнуць гаварыць. Раніцай соймавы маршал Бялінскі заявіў, што "маўчанне - знак згоды", таму рашэнне "прынята адзінадушна".

У выніку дамову падпісалі. Паводле яе, Расея акупавала ліцьвінскія (беларускія) землі па лініі Дзвінск-Пінск-Збруч, украінскія вобласці Падолію і Валынь. Пад уладу Прусіі перайшлі Данцыг, Торн, Вялікая Польшча, Куявія і частка Мазовіі.

Пасля гэтага сойму і да самага свайго адрачэння ў 1795 годзе кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі жыў у Гродне.

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна