22-гадовы магілёвец праваліўся ў адкрыты калодзеж каналізацыі (фота)

У Магілёве ўначы 26 красавіка каля аднаго з жылых дамоў па вуліцы Ленінскай адбыўся няшчасны выпадак. Малады чалавек зваліўся ў 4-метровы тэхнічны калодзеж, адкуль сам выбрацца не здолеў. Ратавальнікі, якія прыехалі на месца, паднялі 22-гадовага магілёўца з дапамогай пажарнага рукава.

Брыгадай хуткай дапамогі было вызначана, што пацярпелы знаходзіўся ў алкагольным ап'яненні. У стане сярэдняй ступені цяжкасці яго завезлі ў бальніцу, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота: mchs.gov.by