25-гадовы рабочы ледзь не страціў вока, адкаркоўваючы піва
Ледзь не страціў вока 25-гадовы рабочы гродзенскага прадпрыемства “Металапракат”, адкаркоўваючы піва. Зараз ён знаходзіцца ў бальніцы з унутранай гематомай вока. Высветлілася, што вяртаючыся з працы, мужчына набыў у шапіку на
аўтавакзале бутэльку піва. Хацеў яе адкаркаваць, і ледзьве дакрануўся
запальнічкай да корку, як той стрэліў проста ў вока.
Акрываўлены рабочы самастойна дабраўся да бальніцы хуткай дапамогі, але там яго не ўзяліся ратаваць і адправілі ў абласную бальніцу. Медыкі не гарантуюць, што скалечанае вока будзе бачыць.
Наша ніва
Акрываўлены рабочы самастойна дабраўся да бальніцы хуткай дапамогі, але там яго не ўзяліся ратаваць і адправілі ў абласную бальніцу. Медыкі не гарантуюць, што скалечанае вока будзе бачыць.
Наша ніва