25 лістапада еўра падаражэў, а расійскі рубель патаннеў

Па выніках таргоў, якія прайшлі ў аўторак, 25 лістапада, курс долара не змяніўся і па-ранейшаму складае 10790 рублёў, курс еўра вырас на 20 — да 13400 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся з 242 да 240,5 беларускага рубля.

Нагадаем, у панядзелак, 24 лістапада, курс долара вырас на 10 рублёў — да 10790, курс еўра знізіўся на 140 — да 13380 рублёў, курс расійскага рубля вырас з 235 да 242 беларускіх рублёў.

Фота — ria.ru