2500 долараў будзе каштаваць квадратны метр камерцыйнага жылля ў сталіцы

Да 2500 долараў вырасце кошт квадратнага метра камерцыйнага жылля ў сталіцы ў бліжэйшыя гады. Пра гэта ў інтэрв’ю газеце “Обозреватель” паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Селязнёў.  Ён спасылаецца на прагнозы спецыялістаў. Міністр падкрэсліў, што гэтая лічба – толькі мінімум. Нагадаем, зараз кошт квадратнага метра камерцыйнага жылля ў Мінску набіжаецца да 2000 долараў.

Паводле словаў Селязнёва, сёлета камерцыйнае жыллё па сталіцы і Мінскай вобласці складае каля 35%, а па рэспубліцы – 20-25%.