5 чэрвеня адбудзецца пакладанне мошчаў Ефрасінні ва ўзноўленую раку
У Свята-Ефрасіннеўскім манастыры ў Полацку 5 чэрвеня адбудуцца ўрачыстасці з нагоды асвяшчэння саркафага і пакладання ва ўзноўленую раку мошчаў прападобнай Ефрасінні Полацкай.
Як паведамілі ў прэс-службе Віцебскай праваслаўнай епархіі, 5 чэрвеня - у дзень памяці нябеснай заступніцы ў Полацку таксама будуць праведзены літургіі і хрэсны ход. Грабніца ўжо дастаўлена з Брэста і ўстаноўлена ў Полацка-Глыбоцкай епархіі. Бачыць яе могуць толькі некаторыя святары.
З 2003 года ўзнаўленнем ракі займаўся брэсцкі мастак Мікалай Кузьміч па благаславенні мітрапаліта Філарэта. Грабніца з'яўляецца дакладнай копіяй той, што знаходзілася ў Полацку ў пачатку XX стагоддзя. На выраб ракі спатрэбілася больш за 100 кг серабра.
Арыгінальная рака Ефрасінні Полацкай была выраблена ў Маскве ў 1910 годзе мастаком Паўлам Зыкавым у выглядзе саркафага ў візантыйскім стылі XII стагоддзя. У гэтай грабніцы мошчы святой былі перанесены ў Полацк з Кіева-Пячорскай лаўры.
У 1921 годзе, згодна з пастановай камісарыята юстыцыі РСФСР, рака з мошчамі была ўскрыта і вывезена падчас кампаніі па канфіскацыі царкоўных каштоўнасцей. Па сённяшні дзень месцазнаходжанне саркафага не ўстаноўлена.
Мошчы некаторы час экспанаваліся на атэістычнай выставе ў Маскве, а потым знаходзіліся ў краязнаўчым музеі ў Віцебску. З 1943 года мошчы прападобнай захоўваліся ў Свята-Ефрасіннеўскім манастыры ў Полацку.
БелаПАН