5 тысяч жыхароў Пухавіцкага раёна накіравалі ліст пратэсту ў Саўмін
Калектыўны зварот жыхароў Пухавіцкага раёна накіраваны ў Савет Міністраў. Пад ім падпісаліся больш за 5 тысяч чалавек. Яны пратэстуюць супраць будаўніцтва ў рэгіёне завода па перапрацоўцы пестыцыдаў. У звароце гаворыцца пра неабходнасць улічыць вынікі грамадскіх
слуханняў, якія прайшлі 3 красавіка па гэтым пытанні. Тады каля тысячы
мясцовых жыхароў прагаласавалі супраць адкрыцця прадпрыемства.
Жыхары Пухавіцкага раёна маюць намер арганізаваць мясцовы рэферэндум па пытанні будаўніцтва завода. У выпадку адмовы ў яго правядзенні, людзі звернуцца ў ААН.
БелаПАН
Жыхары Пухавіцкага раёна маюць намер арганізаваць мясцовы рэферэндум па пытанні будаўніцтва завода. У выпадку адмовы ў яго правядзенні, людзі звернуцца ў ААН.
БелаПАН