500 млн долараў будзе выдаткавана на росквіт кітайскага бізнэсу ў Мінску

У Мінску ўжо ў наступным годзе можа з'явіцца "Кітай-горад".  Такую мару агучыў мэр беларускай сталіцы падчас сустрэчы з мэрам кітайскага горада Харбін.
Падчас размовы абодва бакі выказалі зацікаўленасць у рэалізацыі такога гучнага праекта. "Чайна-таўн" вырасце ў цэнтральнай частцы сталіцы на беразе ракі Свіслач. Водная акваторыя стане сапраўдным аазісам для росквіту кітайскага бізнесу, культуры і традыцый у Мінску, паведамляе Белтэлерадыёкампанія.

Супрацоўніцтва дзвюх краін плануе "выліцца" і ў шэраг іншых сумесных праектаў: будаўніцтва транспартных развязак у Мінску, завода зборнага жалезабетону, гасцініцы "Пекін". На іх рэалізацыю будзе выдаткавана больш за 500 мільёнаў долараў.