53-гадовы грамадзянін Расіі кінуўся пад цягнік у Калінкавічах (відэа)
Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Ён атрымаў траўмы, але застаўся жывы.
53-гадовы мужчына кінуўся пад цягнік на чыгуначнай станцыі ў Калінкавічах. Ён атрымаў траўмы, але застаўся жывы.
Як інфармуе тэлеканал "Мазыр", пацярпеў жыхар Слуцкага раёна, грамадзянін Расіі з відам на жыхарства ў Беларусі. Разам з прыяцелямі ён вяртаўся дадому з заробкаў з Расійскай Федэрацыі. Аднак сябры з'ехалі аней, а мужчына застаўся на станцыі.
Відавочцы кажуць, што звярнулі ўвагу на неадэкватныя паводзіны пасажыра. Ён хадзіў па платформе, а пасля раптоўна кінуўся на рэйкі перад цягніком. На шчасце, ён ужо спыняўся, таму мужчына не загінуў. Яго шпіталізавалі з пераломамі. Пры аглядзе лекары канстатавалі ў пацыента таксама посталкагольны сіндром.
Фота: Fotolia