58-гадовая Ала Хацкевіч, якую шукалі амаль тыдзень, знойдзеная забітай

Увесь гэты час яе пошукамі займаліся праваахоўныя органы, родныя і валанцёры пошукавага атрада "Анёл". Аднак вечарам 16 кастрычніка стала вядома, што жанчына знойдзеная забітай, паведамляе tut.by.

Інфармацыя аб знікненні жанчыны паступіла 10 кастрычніка ў Ленінскае РУУС ад яе 20-гадовай дачкі. Следчыя падраздзяленні сумесна з органамі МУС аператыўна пачалі працу па ўсталяванні месцазнаходжання жыхаркі Менска. У ходзе расследавання былі ўсталяваныя дадзеныя, якія паказваюць на, верагодна, крымінальны характар знікнення.

УСК па Мінску была ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 139 КК РБ (забойства). Пазней падазрэнні пацвердзіліся: зніклая мінчанка стала ахвярай злачынства.

"Падазраваны ў здзяйсненні цяжкага злачынства затрыманы, з ім працуюць следчыя. У цяперашні момант ён дае прызнальныя паказанні. У паказаным ім месцы знойдзена цела загінулай", - паведамляе прэс-служба СК. Таксама працягваецца праца па ўсталяванні абставінаў здзейсненага злачынства, стварэнню доказнай базы па справе.