7 гадоў жанчына атрымлівала грошы за нібыта зніклага без вестак мужа
На 2 гады пазбаўлення волі асудзілі жыхарку Баранавічаў. Больш за 7 гадоў жанчына незаконна атрымлівала пенсію з нагоды страты кармільца. Грошы на дваіх непаўналетніх дзяцей яна атрымлівала з лістапада 2000 года. У 2004 годзе яе мужа суд прызнаў зніклым без вестак. За ўвесь час жыхарка Баранавічаў атрымала больш за 9,6 млн рублёў.
Між тым сам мужчына ўвесь гэты час жыў у Мінску. І былая жонка, як высветлілася, ведала пра гэта. Цяпер суд прызнаў яе вінаватай у махлярстве ў буйным памеры, паведамляе Генпракуратура Беларусі.
Між тым сам мужчына ўвесь гэты час жыў у Мінску. І былая жонка, як высветлілася, ведала пра гэта. Цяпер суд прызнаў яе вінаватай у махлярстве ў буйным памеры, паведамляе Генпракуратура Беларусі.