73-гадовай бабульцы 6 гадзінаў давялося правесці ў банкаўскім сейфе

Супрацоўнікі філіяла Bank of America ў адным з каліфарнійскіх гарадкоў зачынілі 73-гадовую бабульку ў сейфе на 6 гадзінаў.
Сыходзячы з працы яны забыліся пра сваю кліентку Мэрыян Прэчар. Яна прыйшла ў банк, каб праверыць сваю ячэйку ў сейфе. Яе адвялі ў спецыяльна адсталяваны пакой і пакінулі там адну. У 18 гадзінаў усе супрацйоўнікі банку пайшлі дахаты.

Апоўначы бабульку знайшла прыбіральшчыца. Мэрыян Прэчар знаходзілася ў вельмі цяжкім стане, бо пакутуе ад дыябету, а неабходных лекаў з сабой яна не мела. З банку бабульку адразу ж даставілі ў рэанімацыю.

Associated Press