750 брытанцаў памерлі ад бактэрый, якія жылі на мабілках і камп'ютарах

Паводле даследаванняў кампаніі "Коўп", у Вялікабрытаніі ад бактэрый, якія жывуць у камп'ютарах і мабільных тэлефонах, за мінулы год памерла 750 чалавек. На тэлефонах эксперты знаходзілі ў 18 разоў большую канцэнтрацыю жывых бактэрый у параўнанні з ручкай зліву ў прыбіральні.
Праблема - у банальным ігнараванні правілаў гігіены. Многія карыстаюцца тэхнічнымі сродкамі ў прыбіральні, і пры гэтым дрэнна мыюць рукі або ўвогуле пазбягаюць гэтай працэдуры.

На цяперашні момант у Вялікабрытаніі ў прыбіральні мабільным тэлефонам і лэптопам карыстаецца кожны 25 жыхар краіны. Што датычыць агульнай гігіены, то не мые рукі з мылам пасля прыбіральні кожны трэці, а кожны пяты - увогуле іх не мые.