8 беларускіх прадпрыемстваў змогуць пастаўляць малочную прадукцыю ў Расію
Восем беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў атэставаныя сельгаснаглядам Расіі. Малочную прадукцыю ў гэтую краіну змогуць пастаўляць заводы з Ляхавіч, Асіповіч, Верхнядзвінску, Слаўгараду, Талачына, а таксама некалькі прыватных прадпрыемстваў. Як інфармуе сайт alta.ru, астатнія 12 беларускіх вытворцаў будуць чакаць рашэння сельгаснагляду Расіі да 1 студзеня 2009 года, абмежаванне на пастаўку прадукцыі з іх не знятае.