8-гадовы хлопчык “замініраваў” жылы дом, эвакуіраваць давялося 156 чалавек

3 лістапада з жылога дома ў Баранавічах давялося эвакуіраваць 156 чалавек. Прычынай паслужыла “бомба”.
Два разы невядомы званіў 70-гадовай жыхарцы дома і пагражаў выбухам. На другі раз жанчына патэлефанавала ў міліцыю.

Выбухоўкі сапёры не знайшлі. Следчая група ўстанавіла, што такім чынам забаўляўся 8-гадовы вучань адной з гарадскіх школ. Вядзецца праверка.