80-гадовая пенсіянерка моцна абгарэла, выпальваючы траву

80-гадовая жыхарка Талачынскага раёна сур’ёзна пацярпела, выпальваючы траву ля свайго дома. Здарэнне адбылося ўчора ўдзень: жанчына не справілася з агнём і выпадкова саму сябе падпаліла. Ёй на дапамогу прыйшлі суседкі і выклікалі хуткую. З апёкамі 1-2 ступені 85% цела пенсіянерку даставілі ў лякарню.

Паводле звестак прэс-службы МНС, гэта ўжо не першы выпадак пажараў з-за падпалу травы за апошнія некалькі дзён.