84-гадовы амерыканец выйграў у латарэю больш за 250 мільёнаў долараў

Ветэран Другой сусветнай вайны Джэймс Уілсан з горада Сент-Луіса (штат Місуры) выйграў у латарэю больш за 250 мільёнаў долараў. Ён набыў білет за 5 долараў за гадзіну да пачатку розыгрышу. Паведамляецца, што пенсіянер жыве з 79-гадовай жонкай.

У іх трое дзяцей, старэйшаму з якіх амаль 60 гадоў, інфармуе «Інтэрфакс».