90% беларусаў возяць праз мяжу тавары ў камерцыйных мэтах - Мытны камітэт
Беларуская мытня ўзмоцніць кантроль за перамяшчэннем тавараў для асабістага карыстання праз мытную мяжу з 15 траўня. Патрэбай для больш стараннага перагляду асабістых рэчаў беларусаў называецца правоз імі "пад выглядам тавараў для асабістага карыстання" вялікіх партый тавараў для рэалізацыі.
Паводле словаў намесніка старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Сяргея Барысюка, наша дзяржава з-за гэтага губляе "вялізныя сумы", удакладніць якія ён не пажадаў. Але паведаміў, што штодня праз беларускую мяжу праязджае каля 50 тысяч чалавек, "90% з якіх вязуць бяспошліна тавары ў камерцыйных мэтах", адзначае "Інтэрфакс".