90 данецкіх шахцёраў, якія пацярпелі падчас выбухаў, знаходзяцца ў бальніцах

У бальніцах Данецка застаюцца 90 шахцёраў, якія пацярпелі ў выніку выбухаў 18 лістапада і 1 снежня на шахце імя Засядзька.
Паводле звестак МНС Украіны, 43 шахцёры знаходзяцца на лячэнні ад 18 лістапада, 47 – з учорашняга дня.

Нагадаем, у суботу на шахце на глыбіні 1078 метраў, дзе 18 лістапада ў выніку выбуху загінуў 101 гарняк, адбыўся другі выбух метана-паветранай сумесі. На гэты момант на ўчастку працавалі 63 чалавекі.

УНІАН