90 дзяржаваў будзе на пахаванні Качынскага, Абама прыляціць на 3,5 гадзіны

8 дзяржаваў адмянілі свой прылёт на нядзельныя пахавальныя ўрачыстасці ў Кракаве ў сувязі з закрыццём паветранай прасторы ў Польшчы.
Не будзе прадстаўнікоў Македоніі, Індыі, Японіі, Паўднёвай Карэі, Мексікі, Новай Зеландыі, Пакістану, Егіпту.

Барак Абама прыляціць у нядзелю на 3,5 гадзіны, без Першай Дамы.

Беларускую дэлегацыю ачольвае Барыс Батура, старшыня Савета Рэспублікі.