Аблічча старога Пінску можна пабачыць на выставе Мікалая Казлоўскага (фота)

У Музеі Беларускага Палесся ў Пінску адкрылася персанальная выстава мастака Мікалая Казлоўскага. Карэнны пінчук выстаўляе карціны з выявамі старога гораду. Зараз, толькі на гэтых карцінах і старых фотаздымках можна ўбачыць, якім быў Пінск яшчэ некалькі дзесяткаў гадоў таму.