Абвал вежы Пішчалаўскага замку паспрыяе пераносу СІЗА ў іншае месца
Мінскі следчы ізалятар № 1 на вуліцы Валадарскага можа быць перанесены ў іншае месца. Адмысловая камісія рыхтуе на разгляд ураду прапановы ў гэтай справе. Яны мусяць быць гатовыя да канца красавіка.
Нагадаем, у нядзелю на тэрыторыі СІЗА абвалілася адна з вежаў. Ніхто не пацярпеў, не былі пашкоджаныя і сцены памяшканняў, дзе ўтрымліваюцца зняволеныя. Эксперты цяпер будуць даследаваць стан будынка, якому ўжо амаль дзве сотні гадоў, інфармуе "Інтэрфакс".
Фота - "Наша ніва"