Абвінавачваныя ў забойстве "пухавіцкага падпальшчыка" абскарджваюць прысуд
Двое з чатырох абвінавачваных у забойстве "пухавіцкага падпальшчыка" абскарджваюць прысуд Гомельскага абласнога суда ў Вярхоўным судзе. Касацыйныя скаргі ў вышэйшую інстанцыю падалі Сяргей Аліферовіч, прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі, і яго саўдзельнік Ігар Макарэвіч, асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. А вось Аляксандр Петручэня і Таццяна Юхневіч, прыгавораныя ўмоўна да двух гадоў, касацыйных скаргаў не падавалі. Не выключана, што да іх будзе ўжытая амністыя.
Нагадаем, у красавіку група жыхароў вёскі Пухавічы Жыткавіцкага раёна былі асуджаныя за забойства ці саўдзел у забойстве аднавяскоўца Мікалая Макарэвіча, якога яны падазравалі ва ўчыненні падпалаў у вёсцы.
Згодна з матэрыяламі справы, пацярпеламу было нанесена не менш трох удараў сякерай па галаве. Труп злачынцы спалілі, вярнуўшыся вечарам на месца злачынства. Абвінавачваныя былі арыштаваны і змешчаны ў СІЗА, але ў лютым, пасля ўмяшання кіраўніка дзяржавы, іх адпусцілі пад хатні арышт.
БелаПАН