Аб'яўлены маладзёжны конкурс сцэнароў фільмаў нацыянальнай тэматыкі
Адкрыты маладзёжны конкурс на стварэнне сцэнароў дакументальных фільмаў і сацыяльных ролікаў, прысвечаных нацыянальнай тэматыкі, аб'явіла Міністэрства культуры. Мяркуецца, што з яго дапамогай удасца павысіць ролю нацыянальнай кінаматаграфіі ў сацыяльна-культурным жыцці грамадства.
Як паведамляе БелаПАН, да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца паўналетнія грамадзяне не старэйшыя за 31 год. Заяўкі прымаюцца дэпартаментам па кінаматаграфіі Мінкультуры да 30 верасня.
Вядомы беларускі кінадраматург Уладзімір Халіп лічыць аб'яўлены конкурс "ідэалагічным мерапрыемствам". На яго погляд, для поспеху падобных конкурсаў патрэбныя свабода творчасці і наяўнасць прафесійных сцэнароў, але ў Беларусі гэтага няма.