Аб'яўлены ў вышук духоўнік ФК "Зеніт" абвінавачваецца ў педафіліі (фота)

Таму не дзіўна, што духоўніка "Зеніта", дарадцу гендырэктара футбольнага клуба па духоўна-маральных пытаннях аб'явілі ў міжнародны вышук. Як інфармуе РІА "Новости", яго падазраюць у разбэшчванні дзяўчынак. Па версіі следства, гэта адбылося ў чэрвені 2013 года ў гатэлі, размешчаным на тэрыторыі дзіцячага лагера праваслаўнага клуба падарожнікаў у Грэцыі. 34-гадовы святар Глеб Гразоўскі "здзейсніў гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў адносінах 9-гадовай і 12-гадовай дзяўчынак".



У прэс-службе ФК "Зеніт" прызнаюць, што інфармацыя гэтая стала для іх поўнай нечаканасцю, бо яго ведалі "толькі са станоўчага боку". Высвятляецца, што Глеб Гразоўскі — "выхаванец пецярбургскай футбольнай школы і не дзіўна, што ў свой час гульцы "Зеніта" звярталіся да яго як да духоўнай асобы".

Фота — ria.ru