Аб'ём золатавалютных запасаў за чэрвень зменшыўся на 156 мільёнаў долараў
На гэта паўплывала ў асноўным тое, што Беларусь разлічвалася з пазыкамі.
Аб змяншэнні золатавалютных рэзерваў за чэрвень на 156 мільёнаў долараў паведамляе Нацыянальны банк Беларусі.
“Адмоўны ўплыў на аб'ём золатавалютных рэзерваў у асноўным аказала пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, а таксама памяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў”, — гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага банка.