Ад двух выбухаў у маскоўскім метро загінулі некалькі дзясяткаў чалавек

Адразу два выбухі адбыліся зранку 29 сакавіка ў маскоўскім метро. Першы адбыўся на станцыі метро "Лубянка", другі - на станцыі "Парк Культуры". Паводле папярэдніх звестак, загінулі 30-40 чалавек. Як паведамляе РІА "Новости", магутнасць выбуху на станцыі метро "Лубянка" склала каля двух кілаграмаў у трацілавым эквіваленце. Следчыя кажуць, што выбуховае прыстасаванне прывёў у дзеянне тэрарыст-смяротнік.

Цяпер на месцы здарэння працуюць пажарнікі і выратавальнікі, а таксама больш за дзясятак машын хуткай дапамогі. У сувязі з выбухамі часткова перакрыты аўтамабільны рух у цэнтры Масквы.


Фота: РІА "Новости"