Ад узмацнення кантролю на мяжы грамадзяне не пацерпяць - Мытны камітэт

Узмацненне кантролю на мяжы Беларусі не адаб'ецца на грамадзянах, якія перавозяць тавары не ў камерцыйных мэтах. Пра гэта заяўляюць у Дзяржаўным мытным камітэце.  Нагадаем, з 15 траўня на пунктах пропуску дзейнічае новая сістэма кантролю за перавозам тавараў.

Як адзначаюць у Мытным камітэце нашай краіны, сітуацыя на мяжы стабілізавалася. Чэргі зніклі на беларуска-польскім і беларуска-літоўскім участках. Назіраецца змяншэнне колькасці пасажыраў, якія пераязджаюць мяжу.

Напрыклад, у пункце пропуску "Бароўнікі-Бераставіца" колькасць такіх фізічных асобаў за суткі зменшылася ў 2,5 раза. Мытнікі перакананыя, што гэта звязана з тым, што "чаўнакі" пасля новаўвядзення засталіся дома.

СТВ