Ад выпадковых атручэнняў алкаголем сёлета загінула больш за 900 чалавек

Гэта амаль на 13% менш, чым за аналагічны леташні перыяд, піша “Рэспубліка”. Выданне нагадвае, што цяпер уводзіцца адказнасць за выраб або набыццё самагону ці брагі, а таксама за захоўванне апаратаў для іх прыгатавання.
Пасля ўступлення новых правіл штраф за гэта можа скласці 175 тысяч рублёў, а ў другі раз — больш за мільён.

Дарэчы, цяпер міліцыя заклікае “даносіць” на самагоншчыкаў. У кожнай вобласці і Мінску нават створаныя спецыяльныя гарачыя лініі.