Адхіленая скарга Марыны Коктыш, якая хоча судзіцца з Палатай прадстаўнікоў
Калегія Мінскага гарадскога суда сёння адхіліла скаргу журналіста газеты "Народная воля" Марыны Коктыш на "вызначэнне" суда Маскоўскага раёна беларускай сталіцы, які месяц таму адмовіў ёй у праве судзіцца з Палатай прадстаўнікоў за адмову ў акрэдытацыі.
Нагадаем, у чэрвені Маскоўскі раённы суд адмовіўся распачынаць справу па скарзе Коктыш на той падставе, што ў журналісткі нібыта "адсутнічала права на зварот у суд".
Аналагічны адказ атрымала з суда і рэдакцыя "Народнай волі". Выданне хацела, каб суд прымусіў Службу бяспекі прэзідэнта даць адказ на афіцыйны ліст, у якім рэдактар патрабаваў тлумачэнняў: чаму прэзідэнцкая ахова забараніла Марыне Коктыш прысутнічаць на паседжаннях Палаты прадстаўнікоў?
Скарга рэдакцыі будзе разглядацца ў Мінскім гарадскім судзе 24 ліпеня, інфармуе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.
"Такім чынам, фактычна адмоўлена ў праве на судовую абарону, якую гарантуе грамадзянам артыкул 60 Канстытуцыі, - зазначыў намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец, каментуючы вынікі сённяшніх слуханняў. - Мы бачым відавочнае парушэнне правоў, але нават дамагчыся судовага разгляду аказалася немагчымым".